Каляндар падзей

Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
изображение_viber_2023-08-05_16-51-48-881.jpg 5 жніўня бібліятэкар і удзельнікі мастацкай самадзейнасці філіяла “Сасноўская сельская бібліятэка-клуб” прапанавалі цікавую літаратурна-музычную кампазіцыю “З любоўю і павагай да людзей” на свяце вёскі Данюшава. Бібліятэкар нагадала гледачам цікавыя звесткі па гісторыі касцёла і вёскі Данюшава, прачытала вершы мясцовага паэта Станіслава Шыманоўскага. Прагучалі песні ў выкананні Валянціны Будзько, Любові Брытаўчанка, Кацярыны Варанішча, Аляксандра Хвастэнка і юнай спявачкі Карыны Пільсць. А.Хвастэнка ўразіў гледачоў выкананнем сучасных музычных кампазіцый на флейце, кларнэце і саксафоне. Прыемным было выступленне ўражэнкі вёскі Данюшава Софьі Іванаўны Лазар, якая падзялілася ўспамінамі аб дзяцінстве, выказала сваю любоў да малой Радзімы і прачытала верш “Письмо человеку” Сяргея Астравога, які нікога не аставіў абыякавым.
Да свята была аформлена тэматычная выстава “І не знікаць паэтам вечна” да 130-годдзя з дня нараджэння С.Шыманоўскага. Таксама бібліятэкар прапанавала краязнаўчыя матэрыялы і навінкі літаратуры.

изображение_viber_2023-08-05_16-51-45-664.jpg
изображение_viber_2023-08-05_16-52-13-025.jpg
изображение_viber_2023-08-05_16-51-51-739.jpg



0 Комментарии

Апошнiя каментарыi