Каляндар падзей

Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi

Значимые события 2020 года

28 лістапада, у шосты школьны дзень, супрацоўнікі філіяла “Гарадская бібліятэка №3” запрасілі на літаратурны вернісаж “І не знікаць паэтам вечна”, прысвечаны 90-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча, вучняў 7 і 8 класаў ДУА “Сярэдняя школа №3 г. Смаргоні”. Бібліятэкары расказалі пра жыццёвы і творчы шлях пісьменніка, правялі агляд літаратуры, якая была размешчана на выставе “Пад ветразем дабра і прыгажосці”. Удзельнікі мерапрыемства праглядзелі буктрэйлер па кнізе Уладзіміра Караткевіча “Чорны замак Альшанскі”. На працягу размовы школьнікам дэманстравалася прэзентацыя “Ажываюць сівыя стагоддзі”.

Чытаць далей

23 лістапада ў Смаргонскай раённай бібліятэцы прайшоў Дзень інфармацыі “Права ребёнка – твои права”, прысвечаны Сусветнаму дню дзіцяці. Бібліёграф Лянкевіч Ю.А. стварыла відэаролік “Права ребёнка”, падрыхтавала выставу-прагляд “Дети – главное чудо на свете” і правяла вусны бібліяграфічны агляд літаратуры.
На базе Публічнага цэнтра прававой інфармацыі ў пятай групе ДУА «Смаргонскі дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці» была праведзена пазнавальная гульня “Права ребёнка – твои права”, у якой прынялі ўдзел выхаванцы ўстановы. Вядучая расказала, што ў Публічным цэнтры прававой інфармацыі жыве Зайка-Правазнайка, які дапамагае людзям у вырашэнні прававых пытанняў. Дзеці даведаліся пра свае правы і абавязкі, прынялі актыўны ўдзел у гульнях “Шляпа знакомств”, “Кто ходит по дому”, “Собери солнышко”, вырашалі задачы і адказвалі на пытанні віктарыны, за што былі ўзнагароджаны медалямі “За смекалку” і салодкімі падарункамі.

Чытаць далей

17 кастрычніка ў філіяле “Сольская сельская бібліятэка” ў рамках аматарскага аб’яднання “Суседкі” адбылася літаратурна-музычная кампазіцыя “Пусть всегда будет мама”, прымеркаваная да Дня маці. Пад час мерапрыемства гучалі самыя добрыя і пяшчотныя словы пра матуль, песні і вершы, прысвечаныя самай любай на зямлі жанчыне – маці.

Чытаць далей

Апошнiя каментарыi