Каляндар падзей

Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi

Значимые события 2020 года

14 кастрычніка ў філіяле “Крэўская сельская бібліятэка” у рамках жаночага клуба “Сучасніца” адбылася святочная сустрэча “Мама, матуля – чароўнае слова, песняй ласкавай гучыць на ўсіх мовах”, прымеркаваная да Дня маці. Мама – самае дарагое і блізкае для кожнага з нас слова. Немагчыма пераацаніць ролю маці ў жыцці чалавека. Мерапыемства праходзіла ў форме гутаркі. Гучалі словы падзякі, шчырыя віншаванні і цудоўныя вершы. За кубкам гарбаты жанчыны жартавалі, давалі мудрыя саветы, дзяліліся сакрэтамі жыцця.

Чытаць далей

4 кастрычніка ў філіяле “Сасноўская сельская бібліятэка-клуб” адбыўся тэматычны вечар “Души запасы золотые”, прысвечаны Дню пажылога чалавека. Старшыня Савета ветэранаў Ігнатовіч Зінаіда Фёдараўна павіншавала прысутных са святам, выказала шчырую падзяку ветэранам за шматгадовую добрасумленную працу і ўручыла падарункі ад кіраўніцтва філіяла “Жодзішкі” УВП “Смаргонскі камбінат хлебапрадуктаў”. Прагучалі музычныя падарункі ад самадзейных артыстаў Максіма Пашука, Алены Давыдзенка, Андрэя Гіля, Кацярыны Варанішча, Аляксандра Багданава і народнага калектыва народнай песні “Вечарынка” аддзела культуры і вольнага часу “Жодзішкаўскі Дом культуры”. Цёплыя словы віншаванняў і пажаданняў гучалі са сцэны на працягу ўсяго канцэрта. Да мерапыемства была падрыхтавана кніжная выстава “Души запасы золотые”.

Чытаць далей

2 кастрычніка ў філіяле “Ракавецкая сельская бібліятэка-клуб” прайшла гадзіна адпачынку “Как молоды мы были”, прысвечаная Дню пажылых людзей. Удзельнікі мерапрыемства абменьваліся прыемнымі ўспамінамі, слухалі віншавальныя вершы, спявалі песні і прыпеўкі.

Чытаць далей

Апошнiя каментарыi